Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Этап Кубка свету па мастацкай гімнастыцы-2017 у Мінску

Этап Кубка свету па мастацкай гімнастыцы-2017 у Мінску

Этап Кубка свету па мастацкай гімнастыцы-2017 у Мінску
7 Aug 2017

Прыгожыя сілуэты, філігранныя, адточаныя да дробязей рухі, максімальная самааддача, прафесіяналізм і работа ў камандзе, радасць перамогі і, вядома, гарачыя эмоцыі гледачоў… Менавіта такім запомніцца ўдзельніцам і гасцям ужо стаўшы традыцыяй этап Кубка свету па мастацкай гімнастыцы BSB Bank, які 4-6 жніўня сабраў і Мінску 106 грацый з 21 краіны.

Трэба адзначыць: мінскі этап ужо не ўпершыню з'яўляецца і святам спорту, і сур'ёзнай праверкай на "трываласць", унікальнай магчымасцю для нацыянальных каманд прадставіць праграмы і правесці фінальную "работу над памылкамі" напярэдадні галоўнага старту сезона – чэмпіянату свету. Ужо ў канцы жніўня – пачатку верасня ён пройдзе ў італьянскім Пезара. І беларускія грацыі гэтым шанцам на дамашняй пляцоўцы скарысталіся спаўна.

Зборная Беларусі, у складзе якой вызначыліся фіналістка Рыа-2016 Кацярына Галкіна і бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы-2017 Аліна Гарнасько, прадэманстравала натхняльныя рэзультаты – 10 медалёў (2 залатыя, 5 сярэбраных, 3 бронзавыя). Добры старт дала лідар каманды Кацярына Галкіна, якая заваявала золата ў практыкаванні з мячом і бронзу – з абручом. Аліна Гарнасько прынесла ў скарбонку зборнай яшчэ дзве сярэбраныя ўзнагароды – у практыкаваннях з мячом і стужкай, і бронзу – у кампазіцыі з булавамі. У групавых практыкаваннях нашым грацыям не было роўных у кампазіцыі з мячамі і скакалкамі, а за выступленне з пяццю абручамі ім дасталіся сярэбраныя медалі.

На працягу ўсіх дзён турніру з цырымоніі адкрыцця да фінальнага гала-шоу за падзеямі ў Мінску назіралі кіраўнік Міжнароднай федэрацыі гімнастыкі Марынары Ватанабэ і генеральны сакратар арганізацыі Андрэ Гайсбухлер. Яны адзначылі высокі ўзровень арганізацыі, сапраўды дамашнюю атмасферу турніру і гасціннасць Беларусі. Акрамя таго, стала вядома, што Мінск можа атрымаць права на правядзенне Кубка свету па мастацкай гімнастыцы ў бліжэйшы час.

Эксклюзіўныя кадры з мінскіх трэніровак і фінальных выступленняў лепшых грацый планеты, а таксама цырымонія ўзнагароджвання – у рэпартажы…

Балгарскія спартсменкі трэніруюцца на мінскай пляцоўцы
Цырымонія ўшаноўвання галоўнага трэнера зборнай Ірыны Ляпарскай у НАК Беларусі
Этап Кубка свету па мастацкай гімнастыцы-2017 у Мінску
Фінальныя спаборніцтвы этапа Кубка свету па мастацкай гімнастыцы ў Мінску. Групавыя практыкаванні
Выступленне японскай зборнай
Папярэдняя       1 2 3 4 5      Наступная