Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

7 Aug 2017

Беларускія грацыі заваявалі 10 медалёў на дамашнім этапе Кубка свету па мастацкай гімнастыцы

Беларускія грацыі заваявалі 10 медалёў на дамашнім этапе Кубка свету па мастацкай гімнастыцы

7 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія грацыі заваявалі 10 медалёў (2 залатыя, 5 сярэбраных, 3 бронзавыя) на дамашнім этапе Кубка свету BSB Bank "чэлендж" па мастацкай гімнастыцы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Найбольшы рэзультат паказала наша спартсменка лідар нацыянальнай каманды Кацярына Галкіна, у кампазіцыі з мячом яна была лепшай. А выступаючы з абручом, беларуская грацыя заваявала бронзавую ўзнагароду. Таксама трэцяе месца ёй дасталася ў практыкаванні са стужкай. На другую прыступку п'едэстала ў практыкаваннях з мячом і стужкай падымалася беларуская спартсменка Аліна Гарнасько. Таксама яна заваявала бронзавую ўзнагароду, выступаючы з булавамі, і сярэбраны медаль у індывідуальным мнагабор'і.

У групавых практыкаваннях у беларускіх спартсменак 3 медалі: два сярэбраныя і адзін залаты.

Для вядучых прадстаўнікоў мастацкай гімнастыкі этап Кубка свету BSB Bank у Мінску стаў падрыхтоўкай да чэмпіянату свету ў італьянскім Пезара. Удзел у спаборніцтвах прынялі грацыі з 24 краін, Беларусь прадстаўлялі 8 спартсменак.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі