Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Эксклюзіўны праект "Мінск вачыма мастакоў" прэзентавалі ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі

Эксклюзіўны праект "Мінск вачыма мастакоў" прэзентавалі ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі

Эксклюзіўны праект
27 Стд 2017

Гарадскія пейзажы ў незвычайных фарбах і ракурсах, знакамітыя шырокія праспекты Мінска і ўтульныя вулачкі старых кварталаў, архітэктурныя жамчужыны і раёны, што выраслі ўжо ў ХХ стагоддзі, цяністыя паркі і алеі, набярэжная ракі Свіслач, станцыі падземкі і, вядома, людзі, якія напаўняюць любімы горад жыццём...

Менавіта такім паўстане Мінск у год свайго 950-годдзя на знакамітых палотнах беларускіх жывапісцаў. Прэзентацыя сумеснага праекта Міністэрства культуры, Міністэрства гандлю і Мінгарвыканкама "Мінск вачыма мастакоў" адбылася 27 студзеня ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі.

Паводле задумы арганізатараў, яшчэ ў пачатку юбілейнага года выстава яркай калекцыі карцін, прысвечаных Мінску ХХ стагоддзя, адкрыла маштабную культурную праграму ў гонар 950-годдзя сталіцы. А ўжо к верасню, калі пройдуць галоўныя святочныя ўрачыстасці, мастацтва з выставачных залаў пойдзе на вуліцы. У экспазіцыю пад адкрытым небам увойдуць рэпрадукцыі палотнаў выдатных майстроў з фондаў буйнейшага музея краіны, многія з якіх немагчыма ўбачыць у сённяшняй экспазіцыі!

 Фота: Аксана Манчук

Прэзентацыя праекта "Мінск вачыма мастакоў"
Прэзентацыя праекта "Мінск вачыма мастакоў"
Папярэдняя       1 2 3