Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Эксклюзіў ад "Белавія" і World of Tanks: брэндзіраваны самалёт прэзентавалі ў Мінску

Эксклюзіў ад "Белавія" і World of Tanks: брэндзіраваны самалёт прэзентавалі ў Мінску

Эксклюзіў ад
29 Ліп 2016

Паветраны лайнер з незвычайным дызайнам ліўрэі ў аэрапорце "Мінск" прадставілі вядучыя кампаніі – нацыянальны перавозчык Беларусі "Белавія" і распрацоўшчык папулярнай на розных кантынентах ММА-гульні World of Tanks Wargaming. Зрэшты, яшчэ да прызямлення ў дамашняй гавані гэты яркі "Боінг-737" стаў навіной, што разляцелася па свеце дзякуючы аматарам спотынгу, якія заўважылі перафарбаванае судна каля ангара чэшскай Остравы…

Эксклюзіўны дызайн борта аб'яднаў тое, што, безумоўна, зробіць яго прыкметным і пазнаваемым. Напрыклад, фірменныя колеры World of Tanks – чорны і аранжавы, а ў сусветнай авіяцыі пасажырскія лайнеры ў насычана-вугальнай ліўрэі сустракаюцца нячаста. Яркі акцэнт – прыгожыя беларускія арнаменты, з дапамогай якіх стылізаваны і галоўны сімвал гульні танк. І, зразумела, надпісы на фюзеляжы на рускай і англійскай мовах – "Гульня з Беларусі, у якую гуляе ўвесь свет".

Акрамя таго, хвост самалёта ўпрыгожвае васілёк – першы абнародаваны элемент новага візуальнага вобраза "Белавія", прэзентацыю якога ў рамках маштабнага рэбрэндынгу кампанія анансавала на жнівень-2016.

На працягу некалькіх гадоў незвычайны "танкавы" лайнер будзе лятаць па маршрутах "Белавія" ў розныя краіны свету: напэўна вы ўбачыце яго на лётным полі або ў паветры. А пакуль у нашай фотагалерэі – кадры з прэзентацыі!

Эксклюзіў ад "Белавія" і World of Tanks: брэндзіраваны самалёт прэзентавалі ў Мінску
Эксклюзіў ад "Белавія" і World of Tanks: брэндзіраваны самалёт прэзентавалі ў Мінску
Нацыянальны аэрапорт Мінск
Самалёт "Белавія" ў фірменных колерах World of Tanks
Папярэдняя       1 2