Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Незвычайныя мясціны Беларусі: Аўгустоўскі канал

Музей гісторыі Аўгустоўскага канала ў доміку наглядчыка шлюза "Дамброўка"

Музей гісторыі Аўгустоўскага канала ў доміку наглядчыка шлюза
23 Май 2016

Новая экспазіцыя гісторыі Аўгустоўскага канала размясцілася ў адрэстаўрыраваным доміку наглядчыка шлюза "Дамброўка". Рарытэты, сабраныя супрацоўнікамі Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея і прыватнымі калекцыянерамі, расказваюць пра будаўніцтва, ваеннае, гандлёвае і турыстычнае мінулае суднаходнай артэрыі, грандыёзную рэканструкцыю ўчастка на тэрыторыі Беларусі. Дарэчы, шэраг экспанатаў якраз і быў знойдзены ў час рэстаўрацыі: сярод іх – лінейка для прамеру глыбіні, прадметы ўжытку, зброя і абмундзіраванне салдат дзвюх сусветных войнаў.

У музеі ўзнавілі побыт наглядчыка канала: уявіць, як тут жылі больш як 100 гадоў таму, дапамагаюць гістарычныя рэдкасці, старадаўняя мэбля ў жылым пакоі і кухні. Маштабны макет дэманструе, як даўней працавалі шлюзы канала, якія грузы часцей за ўсё перавозілі па яго водах...

Згодна з планамі стваральнікаў, новы музей гісторыі павінен ператварыцца ў музейны комплекс, у склад якога, акрамя дома наглядчыка, увойдуць аўтэнтычныя пабудовы і двор.

Летні сезон на Аўгустоўскім канале
Веласіпедныя маршруты Аўгустоўскага канала
Пункт пропуску "Лясная-Рудаўка"
Пункт пропуску "Лясная-Рудаўка"
Папярэдняя       1 2 3 4