Гала-канцэрт грамадска-культурнай акцыі "Беларусь, я люблю цябе!" прайшоў каля стэлы "Мінск – горад-герой". Гледачы ўбачылі выступленні папулярных маладых выканаўцаў, пераможцаў і фіналістаў тэлепраектаў, міжнародных фестываляў і конкурсаў, а таксама прафесійных калектываў рэспублікі. Выступілі ў тым ліку ўдзельнікі "Еўрабачання" розных гадоў: Дзмітрый Калдун, Ivan, група "3+2", UZARI, Настасся Віннікава, Алёна Ланская. Асобны блок быў прысвечаны 25-годдзю фестывалю "Славянскі базар у Віцебску". Гледачоў парадавалі выступленні ўладальнікаў Гран-пры міжнароднага конкурсу эстрадных выканаўцаў, які праводзіцца ў час гэтага фестывалю, – Пятра Ялфімава, Макса Лорэнса, Паліны Смолавай, прадстаўніка Беларусі ў конкурсе гэтага года Аляксея Гроса.
Кульмінацыяй гала-канцэрта стала акцыя "Спяём гімн разам", якая пачалася ў 22.55. У адзіны хор зліліся тысячы галасоў па ўсёй краіне. Гімн – сімвал Незалежнасці, слаўнага мінулага, стваральнай працы і веры ў шчаслівую будучыню. Пасля гэтага неба над Беларуссю ў 23.00 азарыў святочны салют.