Навагоднія "канікулы" ў Беларусі традыцыйна пачынаюцца з канца снежня (25 снежня – каталіцкае Ражджаство) і доўжацца да сярэдзіны студзеня (7 студзеня – праваслаўнае Ражджаство Хрыстова, 14 студзеня – стары Новы год).
Беларускія зімовыя святы – гэта заўсёды насычаная і запамінальная пара для жыхароў і гасцей краіны. Акрамя казачна прыгожых "снежных" экскурсій па галоўных выдатных мясцінах, за гэтыя некалькі тыдняў можна наведаць мноства дзіўных забаў – старадаўнія калядныя абрады, святочныя туры ў сядзібы казачных персанажаў, тэатралізаваныя шоу, парады і шэсці Дзядоў Марозаў і Снягурачак, калядныя балі і свецкія вечарыны…
Святочная эстафета, якая стартавала задоўга да каталіцкага Ражджаства, не сціхае ні на хвіліну: дабрачынныя акцыі, дзіцячыя спектаклі і святы, кірмашы і выстаўкі-распрадажы… У сталіцы і іншых гарадах Беларусі праходзяць народныя гулянні і культурныя мерапрыемствы, працуюць лядовыя пляцоўкі. На буйнейшых вуліцах і плошчах, што патанаюць у россыпе каляровых агнёў, чароўны настрой ствараюць тэатралізаваныя пастаноўкі, канцэрты творчых калектываў, інтэрактыўныя шоу, а казачныя персанажы і аніматары забаўляюць гасцей каля ззяючых навагодніх ёлак.
Запамінальныя кадры зімовых свят з розных рэгіёнаў Беларусі – у нашым фотарэпартажы…