Домік Дзеда Мароза ў мінскім парку Горкага адкрыўся 23 снежня: па традыцыі, на працягу некалькіх святочных тыдняў зімовы чараўнік прымае тут гасцей. А ў дзень праваслаўнага Ражджаства Хрыстовага – 7 студзеня – адбудзецца тэатралізаваны паказ, у час якога госці міні-сядзібы даведаюцца аб цікавых фактах з гісторыі гэтага светлага свята.