На прэзентацыю карціны "Краіна Оз", прадстаўленай у асноўным конкурсе ігравога кіно "Лістапада"-2015, у гомельскі кінатэатр імя Калініна прыехалі рэжысёр Васіль Сігараў, прадзюсар карціны Сафіко Кікнавелідзэ, а таксама выканальніца галоўнай ролі Яна Траянава. Праз некалькі фестывальных дзён менавіта яна атрымала прыз у намінацыі "Лепшая жаночая роля".