Прыза Прэзідэнта Беларусі "За гуманізм і духоўнасць у кіно" ўдастоены кыргызскі фільм "Нябеснае качэўе" (рэжысёр – Мірлан Абдыкалыкаў). Узнагароду атрымаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кыргызстана ў Беларусі Кубанычбек Амураліеў.
Вядомы ісландскі акцёр, член журы конкурсу "Маладосць на маршы" Інгвар Эгерт Сігюрдсан атрымлівае прыз Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, прысуджаны фільму "Бараны" (рэжысёр – Грымюр Хаўконарсан).