Гран-пры ў асноўным конкурсе дакументальнага кіно атрымаў польскі фільм "Браты" (рэжысёр – Войцех Старонь).
Уладальнік спецыяльнага дыплома "За цуд веры ў кіно, за веру ў цуд жыцця" – рэжысёр карціны "Анахіта" Іціра Ямамота.
Актрыса Тамара Міронава атрымлівае ўзнагароду за лепшы фільм конкурсу ігравога кіно "Маладосць на маршы" імя народнага артыста СССР кінарэжысёра Віктара Турава – расійскую карціну "Піянеры-героі" (рэжысёр – Наталля Кудрашова).
Прыз "За лепшы мастацкі фільм" у нацыянальным конкурсе атрымаў аўтар фільма "Беларускі псіхапат" Мікіта Лаўрэцкі.