Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Фотавыстаўка БЕЛТА "Перамога – адна на ўсіх"

Фотавыстаўка БЕЛТА "Перамога – адна на ўсіх"

Фотавыстаўка БЕЛТА
11 Сак 2015

Рэспубліканская фотавыстаўка "Перамога – адна на ўсіх" – эксклюзіўны праект буйнейшага і старэйшага інфармагентства краіны да 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. У экспазіцыі прадстаўлена каля 80 работ вядомых ваенных карэспандэнтаў, рэпарцёраў Беларускага тэлеграфнага агенцтва, на якіх адлюстраваны ваенны час – франтавыя будні, партызанская барацьба і жыццё мірнага насельніцтва, а таксама вызваленне і далейшае аднаўленне краіны. Пасля ўрачыстага адкрыцця ў Гомелі фотавыстаўка прадоўжыла падарожжа па абласных гарадах Беларусі.

Марш нямецкіх палонных па Маскве. Па горадзе прайшлі амаль 57 тысяч нямецкіх салдат і афіцэраў, уключаючы 19 генералаў, у асноўным захопленых у палон у час Беларускай наступальнай аперацыі савецкіх войскаў. 17 ліпеня 1944 г.
1945 год. Сустрэча савецкіх воінаў-вызваліцеляў у Мінску
1 мая 1946 года. Артылерысты на парадзе. г. Мінск.
2005 год. Герой Савецкага Саюза Рыгор Кірылавіч Дзенісенка – госць студэнтаў  Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту
Поўны кавалер ордэнаў Славы Віктар Вятошкін з кадэтамі Гомельскага ліцэя МНС. 2006 год
Папярэдняя       [1..6]    6 7 8 9 10  [11..11]      Наступная