Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Фотавыстаўка БЕЛТА "Перамога – адна на ўсіх"

Фотавыстаўка БЕЛТА "Перамога – адна на ўсіх"

Фотавыстаўка БЕЛТА
11 Сак 2015

Рэспубліканская фотавыстаўка "Перамога – адна на ўсіх" – эксклюзіўны праект буйнейшага і старэйшага інфармагентства краіны да 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. У экспазіцыі прадстаўлена каля 80 работ вядомых ваенных карэспандэнтаў, рэпарцёраў Беларускага тэлеграфнага агенцтва, на якіх адлюстраваны ваенны час – франтавыя будні, партызанская барацьба і жыццё мірнага насельніцтва, а таксама вызваленне і далейшае аднаўленне краіны. Пасля ўрачыстага адкрыцця ў Гомелі фотавыстаўка прадоўжыла падарожжа па абласных гарадах Беларусі.

Савецкая артылерыя на вуліцы вызваленага Полацка. Ліпень 1944 г.
1944 год. Снайперы камандзіра роты лейтэнанта Н. Лабкоўскай знішчылі сотні фашыстаў
1944 год. У аперацыі "Баграціён" актыўна ўдзельнічаў авіяцыйны полк "Нармандыя-Нёман"
Жыхары Слуцка сустракаюць воінаў-пераможцаў. Мінская вобласць. Ліпень 1944 г.
Вызваленне Гомеля. Рэпрадукцыя здымка ваеннага рэпарцёра "Вызваліцелі".
Папярэдняя       [1..6]    6 7 8 9 10  [11..11]      Наступная