Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Этап Кубка свету па фрыстайле ў Раўбічах

Этап Кубка свету па фрыстайле ў Раўбічах

Этап Кубка свету па фрыстайле ў Раўбічах
1 Сак 2015

Усяго тыдзень таму на трасах знакамітага беларускага спарткомплексу "Раўбічы" праходзіла барацьба за медалі юнацкага чэмпіянату свету па біятлоне, а ўжо 1 сакавіка на заключны этап Кубка свету па фрыстайле тут сабраліся лепшыя лыжныя акрабаты планеты.

Беларусь не ўпершыню прымае гэты топавы турнір, і хоць сёння самыя тытулаваныя фрыстайлісты краіны – чэмпіёны Сочы-2014 Антон Кушнір і Ала Цупер, знакамітыя алімпійцы Аляксей Грышын і Дзмітрый Дашчынскі – не прымаюць удзел у барацьбе за сусветныя ўзнагароды, спаборніцтвы прыцягваюць мноства гледачоў, якія балеюць за новае пакаленне беларускіх лыжных акрабатаў. На гэты раз этап атрымаўся захапляючым і экстрэмальным не толькі для спартсменаў, але і для арганізатараў.

Літаральна да апошняга дня перад стартам надвор'е трымала арганізатараў у напружанні: ад дажджоў і зусім не зімовай тэмпературы снег у Раўбічах знікаў на вачах. Тым не менш, дзякуючы прымяненню сучасных тэхналогій, штучнага снегу і нават сухога лёду з фабрык марожанага схілы і трампліны для фрыстайлістаў былі падрыхтаваны на самым высокім узроўні.

У кваліфікацыйных заездах на старце турніру прынялі ўдзел 23 спартсмены і 14 спартсменак з 10 краін. Беларусь прадстаўлялі Ганна Гуськова, Станіслаў Гладчанка, Арцём Башлакоў, Максім Гусцік і Дзяніс Осіпаў.

Кайлі Макінан (ЗША)
Вераніка Корсунава (Расія)
Ганна Гуськова (Беларусь)
Эшлі Колдуэл (ЗША), Кайлі Макінан (ЗША), Вераніка Корсунава (Расія)
Этап Кубка свету па фрыстайле ў Раўбічах
Папярэдняя       1 2