Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

4 Лют 2013

Максім Гусцік выйграў этап Кубка свету па фрыстайлу ў Дзір-Вэлі

Максім Гусцік выйграў этап Кубка свету па фрыстайлу ў Дзір-Вэлі

4 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі фрыстайліст Максім Гусцік заняў 1-е месца на пятым этапе Кубка свету ў лыжнай акрабатыцы, які адбыўся ў амерыканскім Дзір-Вэлі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Прайшоўшы ў лік 12 фіналістаў толькі з 10-м вынікам (112,72 бала), на другой стадыі адбору ў барацьбе за 8 пуцёвак у наступны раўнд Максім Гусцік стаў пятым сярод 12 спартсменаў (112,30). На трэцім этапе ён быў першым сярод 8 фрыстайлістаў (120,80) і ўвайшоў у чацвёрку суперфіналістаў, якія змагаліся затым за прызавыя месцы. На заключнай стадыі Максім Гусцік зноў паказаў лепшы вынік (117,85), апярэдзіўшы канадца Трэвіса Герыца (115,83), Майкла Росі з ЗША (111,37) і кітайца Цзя Цаньяна (101,36).

Для 24-гадовага Максіма Гусціка гэта выступленне стала лепшым у кар'еры на этапах Кубка свету. Да гэтага яго вышэйшым дасягненнем было 2-е месца на этапе Кубка свету ў аўстрыйскім Крайшбергу 17 лютага 2012 года.

У спаборніцтвах у Дзір-Вэлі прынялі ўдзел яшчэ тры беларускія лыжныя акрабаты.

Да перадапошняй стадыі турніру дабраўся алімпійскі чэмпіён Ванкувера-2010 Аляксей Грышын, які аднавіў выступленні пасля працяглага лячэння траўмы спіны. У першым раўндзе кваліфікацыі ён быў трэцім (124,34), у другім - шостым (111,78), у трэцім - зноў шостым (89,92) і не прайшоў у суперфінальную чацвёрку.

Медаліст дзвюх Алімпіяд (серабро Турына-2006 і бронза Нагана-1998) Дзмітрый Дашчынскі заняў падагульняючае 11-е месца. У кваліфікацыі ён паказаў 4-ы вынік (121,24) і прабіўся ў лік 12 лепшых, аднак на наступнай стадыі адбору не выйшаў на старт.

Беларускі фрыстайліст Дзяніс Осіпаў завяршыў выступленні пасля першай стадыі кваліфікацыі, заняўшы 13-е месца (110,22) сярод 32 удзельнікаў.

У агульным заліку Кубка свету ў лыжнай акрабатыцы па выніках двух этапаў лепшы з беларускіх спартсменаў Дзмітрый Дашчынскі займае 4-е месца (207 балаў), Максім Гусцік падняўся з 21-га на 6-е (156), Дзяніс Осіпаў размяшчаецца на 9-й пазіцыі (150), Аляксей Грышын - на 14-й (108), Дзмітрый Глушакоў - на 31-й (14), Станіслаў Гладчанка - на 34-й (13) сярод 43 спартсменаў.

У тройку лідараў агульнага заліку ўваходзяць Цзя Цаньян (Кітай) - 390 балаў, Трэвіс Герыц (Канада) - 223, Цы Гуанпю (Кітай) - 221.

Шосты этап Кубка свету ў лыжнай акрабатыцы пройдзе 17 лютага ў расійскім Сочы. Усяго цяперашні розыгрыш Кубка свету уключае 7 этапаў, апошні з іх адбудзецца 23 лютага ва ўкраінскім Букавелі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі