Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | З Рыма ў Мінск: у сталіцы прэзентавалі эстафету II Еўрапейскіх гульняў "Полымя міру"

З Рыма ў Мінск: у сталіцы прэзентавалі эстафету II Еўрапейскіх гульняў "Полымя міру"

З Рыма ў Мінск: у сталіцы прэзентавалі эстафету II Еўрапейскіх гульняў
6 Крс 2019

Прэзентацыя эстафеты "Полымя міру", якая стартуе 3 мая ў Рыме цырымоніяй запальвання агню II Еўрапейскіх гульняў і прадоўжыцца 50 дзён, адбылася ў Мінску. Кантынентальнае полымя пабывае на самай высокай гары Еўропы – Манблане, а таксама ў Аўстрыі, Славеніі, Венгрыі, Славакіі, Чэхіі і Польшчы. 12 мая факел прыбудзе ў беларускі Брэст, каб прайсці шлях па 60 населеных пунктах краіны. Даўжыня ўсяго маршруту эстафеты складзе 7700 км.

Факеланосцамі выступяць 450 чалавек: знакамітыя спартсмены, "зоркі" культуры, навукі, мастацтва, грамадскія дзеячы. Сярод іх – чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка па фехтаванні Алена Бялова, плывец паралімпійскай зборнай Аляксей Талай, легендарны беларускі асілак Вячаслаў Харанека, спявак Тэа, народны артыст Беларусі Уладзімір Гасцюхін. Фінішнай рысай эстафеты "Полымя міру" стане цырымонія запальвання чашы алімпійскага агню на стадыёне "Дынама" ў час урачыстага адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў 21 чэрвеня.

Акрамя маршруту эстафеты 6 красавіка былі прэзентаваны форма факеланосцаў, створаная па эскізах Юліі Латушкінай, і сам факел, распрацаваны дызайнерам Юліяй Брайчук і спецыялістамі ААТ "Навагрудскі завод газавай апаратуры". Эстафетны трафей вышынёй 81 см выраблены з нержавеючай сталі, а яго вага (1,7 кг) і цэнтр цяжару падабраны такім чынам, каб бегунам было максімальна камфортна. Акрамя таго, факел мае спецыяльныя мацаванні – да веласіпеда і інваліднай каляскі.

Прэзентацыя эстафеты "Полымя міру" буйнейшага мультыспартыўнага форуму 2019 года – у спецыяльным фотарэпартажы!

Народны артыст Беларусі Уладзімір Гасцюхін
Прэзентацыя формы ўдзельнікаў эстафеты
Прэзентацыя формы ўдзельнікаў эстафеты
Прэзентацыя эстафеты "Полымя міру"
Талісман II Еўрапейскіх гульняў Лісяня Лесік
Папярэдняя       1 2 3 4