Расійская спартсменка Яна Кудраўцава перамагла ў асобным практыкаванні з мячом у жанчын на XXXI чэмпіянаце Еўропы па мастацкай гімнастыцы. Другое месца заняла Маргарыта Мамун, якая раней атрымала перамогу ў практыкаванні з абручом. У тройку лідараў увайшла і Меліціна Станюта, якая заваявала бронзавы медаль.