Перамогай расійскай спартсменкі завяршыліся фінальныя спаборніцтвы ў жанчын у практыкаванні з булавамі. Яна Кудраўцава трэці раз узнялася на п'едэстал XXXI чэмпіянату Еўропы па мастацкай гімнастыцы. Другое месца заняла ўкраінка Ганна Рызатдзінава, а на трэцяй пазіцыі апынуліся адразу дзве беларускія спартсменкі - Меліціна Станюта і Кацярына Галкіна.