Золата XXXI чэмпіянату Еўропы па мастацкай гімнастыцы ў практыкаванні з абручом заваявала расіянка Маргарыта Мамун. Сярэбраную ўзнагароду выйграла лідар нацыянальнай зборнай Беларусі Меліціна Станюта. На трэцюю прыступку п'едэстала ўзнялася беларуска Кацярына Галкіна.