Юніёрская зборная Беларусі стала пераможцай XXXI чэмпіянату Еўропы па мастацкай гімнастыцы ў групавых практыкаваннях з пяццю мячамі. Таленавітыя спартсменкі Карына Ярмоленка, Аліна Гарнасько, Маргарыта Авадзінская, Настасся Рыбакова, Ганна Швайба і Аляксандра Саладуха ў фінале сустрэліся з 8 камандамі і атрымалі перамогу. Серабро спаборніцтваў заваявалі спартсменкі з Расіі, бронза - у прадстаўніц Балгарыі.