У гэтым годзе серыя музычных вечароў "Класіка каля Ратушы" кожны тыдзень збірала ў гістарычным цэнтры Мінска – Верхнім горадзе – больш за 5 тысяч жыхароў і гасцей горада.
У юбілейным перформансе прынялі ўдзел вядучыя беларускія выканаўцы і музычныя калектывы, у тым ліку ансамбль старадаўняй музыкі "Кантабіле".