Маштабныя творчыя праекты і таленавітыя музыканты ператвараюць Мінск у цэнтр мастацтва нараўне з такімі культурнымі сталіцамі Еўропы, як Лондан, Вена, Берлін, Эдынбург, Мюнхен... У рамках грандыёзных летніх вечароў каля сцен мінскай Ратушы гучыць лепшая сусветная музыка і шэдэўры творчай спадчыны Беларусі.