Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Кітайскае Свята вясны ў Беларусі

Кітайскае Свята вясны ў Беларусі

Кітайскае Свята вясны ў Беларусі
25 Лют 2016

Беларуска-кітайскія адносіны ўжо даўно выйшлі за рамкі традыцыйнай дыпламатыі і дзякуючы дыялогу на самым высокім узроўні атрымалі статус усебаковага стратэгічнага партнёрства. Найбольш прыкметныя крокі насустрач адзін аднаму робяцца ў сферы бізнесу і інвестыцый, але, няма сумнення, самыя шчырыя кантакты завязваюцца на аснове інтарэсу да культуры народаў.

Беларусь і Кітай аб'ядноўваюць фестывалі мастацтваў і культурныя вечары, узаемныя гастролі творчых калектываў, вывучэнне нацыянальных моў… А ў 2015-м у Беларусі ўпершыню з размахам адсвяткавалі прыход Новага года па кітайскім календары. Ідэя прыжылася і, верагодна, стане яшчэ адной сяброўскай традыцыяй.

У лютым у Мінску ўжо другі раз праходзіць мноства тэматычных мерапрыемстваў, прысвечаных кітайскаму Святу вясны. Як адзначыў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітая ў Беларусі Цуй Цымін: "Паміж намі нямала агульнага, паколькі многія кітайцы святкуюць Новы год двойчы – па еўрапейскай традыцыі і па нашай, а ў вас у краіне таксама ёсць сваё цудоўнае вясенняе свята – Масленіца. У гэтым годзе я яе таксама абавязкова адсвяткую!"

На думку міністра культуры Беларусі Барыса Святлова, кітайскае Свята вясны стала цудоўнай падставай паказаць, як развіваюцца культурныя сувязі паміж краінамі: "У мінулым годзе ў час візіту кіраўніка КНР Сі Цзіньпіна ў Беларусь было падпісана пагадненне аб стварэнні культурных цэнтраў – у Мінску і Пекіне. Хутка яны будуць арганізаваны, але гэта толькі прамежкавы вынік сярод мноства мерапрыемстваў, якія праходзяць у Беларусі і Кітаі"…

Каларытныя кадры кітайскага Свята вясны ў Мінску – у нашай галерэі…

Цыкл мерапрыемстваў з нагоды кітайскага Свята вясны адкрылі ў Мінску
Фотавыстаўка "Новае аблічча Шаўковага шляху" ў Мінску
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітая ў Беларусі Цуй Цымін
Гала-канцэрт "Вясёлае вясенняе свята прыносіць радасць у Беларусь"
Кітайскае Свята вясны ў Беларусі
Папярэдняя       1 2 3      Наступная