Фотаэкспазіцыя "Новае аблічча Шаўковага шляху" 24 лютага адкрылася ў Мінску, стаўшы яшчэ адной падзеяй у чарадзе мерапрыемстваў Свята вясны. Выстаўка расказвае аб культуры і выдатных мясцінах Кітая, сучасным эканамічным і сацыяльным развіцці краіны.
Арганізатарамі цыкла мерапрыемстваў з нагоды Свята вясны сталі Міністэрства культуры Кітая, кітайская дыпламатычная місія ў Мінску, Міністэрства культуры Беларусі пры падтрымцы дэпартамента культуры правінцыі Хэнань і ТАА "Бел Хуавэй Тэхноладжыс".