З 2006 па 2013 год у ААТ "Інтэграл" створаны новы клас вырабаў мікраэлектронікі, устойлівых да ўздзеяння дэстабілізуючых фактараў, у тым ліку ядзернага выбуху. Паралельна ў ААТ "Планар" была распрацавана лінейка высокадакладнага зборачнага абсталявання.
Беларускія мікрасхемы прымяняюць для вытворчасці ваеннай, ракетна-касмічнай, атамнай, авіяцыйнай, грамадзянскай тэхнікі. Яны карыстаюцца попытам у Расіі, Індыі, Рэспубліцы Карэя, Кітаі, Канадзе і іншых краінах свету. Мікрасхемы беларускіх распрацоўшчыкаў адправяцца і на Меркурый: тэхналагічны працэс аховы радыёэлектроннай апаратуры выкарыстоўвалі ў расійскім Інстытуце касмічных даследаванняў пры стварэнні касмічнай апаратуры для даследавання планеты.