Беларускія ўрачы ўкаранілі ў шырокую практыку вельмі складаныя высокатэхналагічныя аперацыі па трансплантацыі печані, сэрца, ныркі, мультыорганных комплексаў "нырка – падстраўнікавая залоза", "печань – нырка", "сэрца – нырка", трансплантацыйныя тэхналогіі ў хірургіі печані і лячэнні сардэчнай недастатковасці. Прычым аперацыі праводзяць як дарослым, так і дзецям.
Кіраўнік РНПЦ трансплантацыі органаў і тканак Алег Румо адзначыў: па ўзроўні развіцця гэтага напрамку медыцыны Беларусь займае 10-е месца ў свеце, апярэджваючы такія краіны, як Вялікабрытанія, Канада, Германія, Японія. "У мінулым годзе мы трансплантавалі 502 органы, павялічыўшы колькасць аперацый больш як у 60 разоў у параўнанні з 2005-м"...