Больш за 5 тыс. магіляўчан сабраліся на мемарыяле "Буйніцкае поле" ў Дзень Незалежнасці, каб разам выказаць удзячнасць мінулым і цяперашнім пакаленням беларусаў за магчымасць жыць і ствараць пад мірным небам. Кветкі і вянкі да мемарыяла прынеслі прадстаўнікі кіраўніцтва вобласці, горада і раёна, дэпутаты, ветэраны, працоўныя калектывы, моладзь, сем'і з дзецьмі.