Традыцыйным "Шэсцем пакаленняў" пачалося святкаванне Дня Незалежнасці ў Гродне. Больш за 2 тыс. чалавек прайшлі па цэнтры горада. Да мемарыяла савецкім воінам і партызанам у парку Жылібера ляглі кветкі ў гонар герояў, якія аддалі жыццё за свабоду і незалежнасць Беларусі.