Сям'я Гаўраніных з Гродна ўжо другі год вырошчвае на сваім агародзе гіганцкі ўраджай: у мінулым годзе гарбуз-волат важыў два цэнтнеры, у 2018-м вынік павялічыўся ўдвая. Плод, які ў акружнасці ўжо цяпер дасягае 375 см, будзе прадаўжаць расці аж да замаразкаў.
На фота: Сяргей і Людміла Гаўраніны