Вінаградар Аляксандр Мчэндлідзэ родам з Тбілісі вось ужо 26 гадоў жыве і вырошчвае вінаград у Ельску. Багацце сартоў – як сталовых, так і тэхнічных – усяго 160 відаў паспяхова пладаносяць. У рамках клуба "Вінаград Гомельшчыны" Аляксандр правёў для "калег" майстар-клас па стварэнні неабходных умоў і правілах вырошчвання вінаграду.