Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Свята Купалле
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Фота | Беларуская аўтэнтычная кухня: старадаўнія рэцэпты збіраюць у Полацкім раёне

Беларуская аўтэнтычная кухня: старадаўнія рэцэпты збіраюць у Полацкім раёне

Беларуская аўтэнтычная кухня: старадаўнія рэцэпты збіраюць у Полацкім раёне
13 Сак 2018

"Смачны" відэакаталог старадаўніх страў пачалі збіраць у самым старажытным горадзе Беларусі. Цыкл перадач "Смачнае падарожжа Надзейкі" стаў часткай праекта "Полаччына гасцінная" па адраджэнні аўтэнтычнай кухні, які рэалізуюць Полацкі раённы Цэнтр культуры і мясцовая тэлекампанія "Скіф-Полацк". І ў Год малой радзімы гаспадыні з усяго раёна будуць дзяліцца самымі цікавымі рэцэптамі з сямейных кулінарных кніг.

Паводле задумы аўтараў праекта, рэцэпты аўтэнтычнай мясцовай кухні атрымае ад старажылаў галоўная гераіня – гарадская дзяўчына Надзейка. Першы запіс адбыўся ў канцы студзеня, калі старэйшыя жыхаркі вёскі Багатырская раскрылі сакрэты гатавання бульбяных цыбрыкаў і напітку "Раўгеня" на аснове аржаной мукі.

У другой серыі Надзейка адправілася ў госці да фалькларысткі з аграгарадка Блізніца Вольгі Чобат. Заснавальніца музея старадаўніх прадметаў беларускага хатняга начыння "Бабін кут" і па сумяшчальніцтве кіраўнік фальклорнага ансамбля "Блізнянка" падзялілася рэцэптамі беларускіх старадаўніх посных страў. У меню "смачнага падарожжа" – таўчонікі з бульбы з макам і рыбны суп са шчаўем ("шчаўе з сушанай салёнай рыбай").

Сакрэты прыгатавання аўтэнтычных страў беларускай кухні – у "смачным" фотарэпартажы!

Вольга Чобат
Беларуская аўтэнтычная кухня: старадаўнія рэцэпты збіраюць у Полацкім раёне
Беларуская аўтэнтычная кухня: старадаўнія рэцэпты збіраюць у Полацкім раёне
Вольга Чобат за прыгатаваннем таўчонікаў з бульбы з макам
Беларуская аўтэнтычная кухня: старадаўнія рэцэпты збіраюць у Полацкім раёне
1 2      Наступная