Праграма святкавання Дня Незалежнасці працягнулася 4 ліпеня на тэрыторыі гісторыка-культурнага комплексу "Лінія Сталіна". Тут пры падтрымцы Міністэрства абароны разгарнуўсяXIVфестываль "Баграціён", прысвечаны Дню Незалежнасці.Удзельнікі фестывалю правялі маштабную ваенна-гістарычную рэканструкцыю баявых дзеянняў, якія прайшлі ў час наступальнай аперацыі "Баграціён". Таксама была падрыхтавана забаўляльная праграма з многімі актыўнасцямі.