У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Беларусь памятае: насустрач 75-годдзю Вялікай Перамогі

Беларусь памятае: насустрач 75-годдзю Вялікай Перамогі

Беларусь памятае: насустрач 75-годдзю Вялікай Перамогі
6 Май 2020

Гэты вясенні месяц 75 гадоў таму стаў адным з самых значных і радасных для мільёнаў людзей на планеце. Падпісаны 8 мая 1945 года ў 22.43 (9 мая ў 0:43 па маскоўскім часе) акт аб безагаворачнай капітуляцыі гітлераўскай Германіі прынёс доўгачаканую перамогу і паклаў канец самай кровапралітнай вайне ў гісторыі чалавецтва. Навіна, якая разляцелася ўжо 9 мая, ператварыла гэта дзень у сімвал надзеі на мірную будучыню і свята са слязамі на вачах – па ўсіх загінулых на франтах, па-зверску закатаваных у лагерах, страціўшых жыцці ад жорсткасці і нягод у акупацыі…

Страты Беларусі, дзе не стала кожнага трэцяга чалавека, былі каласальныя. З больш як 1,3 млн пайшоўшых на фронт не вярнуліся больш за 800 тысяч салдат і афіцэраў, разбураны і разрабаваны 209 гарадоў і райцэнтраў, у ходзе 140 карных аперацый фашысты поўнасцю або часткова знішчылі 9200 вёсак разам з жыхарамі… І сёння Дзень Перамогі – адно з самых шануемых свят, якое аб’ядноўвае розныя пакаленні беларусаў. Людзі зноў і зноў звяртаюцца да гісторыі сваіх сем’яў і краіны, успамінаюць гераічныя падзеі з хронікі Перамогі.

Усяго некалькі дзён застаецца да святочнай даты 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Завяршаецца пачатая ў маі 2019-га міжнародная патрыятычная акцыя "На славу агульнай Перамогі", кульмінацыяй якой стане закладка капсул з зямлёй з усіх беларускіх і замежных мемарыяльных мясцін у крыпце мінскага Храма-помніка ў гонар Усіх Святых. Напярэдадні 9 Мая разгарнуліся і іншыя праекты, у тым ліку тыя, што доўжацца ўжо многія гады. У рамках маштабнай акцыі "Беларусь памятае. Памятаем кожнага" афіцыйныя асобы, прадстаўнікі СМІ, грамадскіх арганізацый, працоўных калектываў прымаюць удзел у памятных мерапрыемствах і ўскладаюць кветкі да мемарыялаў у розных кутках краіны.

On Air марафон "Беларусь памятае. Кветкі Вялікай Перамогі" аб’яднаў людзей розных пакаленняў, артыстаў беларускай эстрады і акцёраў Драматычнага тэатра Беларускай арміі, якія паказваюць урыўкі з п’ес Аляксея Дударава "А помніш, Алёша…" і "Радавыя", чытаюць вершы ваенных гадоў. У час праекта "Кветкі Вялікай Перамогі" актывісты маладзёжнага руху пад дэвізам "Беларусь памятае. Ніхто не забыты. Нішто не забыта" займаюцца добраўпарадкаваннем помнікаў і абеліскаў. А вуліцы сталіцы і іншых беларускіх гарадоў упрыгожылі святочныя плакаты і відэаролікі інтэрнэт-праекта БЕЛТА "Лёсы, складзеныя ў трохкутнік", асновай для якіх паслужылі рэальныя салдацкія трохкутнікі, паштовыя карткі, паштоўкі, адпраўленыя ў гады вайны з агнявых рубяжоў родным.

Як краіна рыхтуецца да юбілею Вялікай Перамогі – у перадсвяточным рэпартажы.

Выстаўка "Гэта трэба не мёртвым, гэта трэба жывым" у Магілёве
Магілёўскія ратавальнікі ўшаноўвалі ветэрана
Купалаўцы ўсклалі кветкі да памятнага знака загінулым падпольшчыкам у Аляксандраўскім скверы
Міністр абароны павіншаваў Героя Савецкага Саюза Васіля Мічурына з 75-годдзем Перамогі
Памятную дошку Герою Савецкага Саюза Ільі Антонаву адкрылі ў Гродне
1 2 3 4 5  [6..8]      Наступная