Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | "На славу агульнай Перамогі": першы этап міжнароднай акцыі завяршыў мітынг-рэквіем у Брэсцкай крэпасці

"На славу агульнай Перамогі": першы этап міжнароднай акцыі завяршыў мітынг-рэквіем у Брэсцкай крэпасці

22 Крс 2020

Міжнародная акцыя памяці "На славу агульнай Перамогі", прымеркаваная да 75-годдзя Вялікай Перамогі, выйшла на фінішную прамую. Сімвалічна, што яе завяршальным пунктам стаў самы заходні бастыён Беларусі – Брэст і легендарная Брэсцкая крэпасць-герой, абаронцы якой у чэрвені 1941-га стрымлівалі абарону ад нямецка-фашысцкіх войскаў на працягу рэкордных 32 дзён! Пагранічны горад стаў апошнім на тэрыторыі краіны, які вызвалілі савецкія войскі, – 28 ліпеня 1944 г. Менавіта тут 22 красавіка 2020-га адбыліся ўрачысты мітынг-рэквіем і перадача капсул з зямлёй, сабранай у месцах баявой славы і гібелі мірнага насельніцтва Брэстчыны (усяго іх 929) на часовае захоўванне ў Свята-Мікалаеўскі гарнізонны сабор. Цяпер да іх далучылася і сімвалічная капсула з зямлёй з 24 воінскіх пахаванняў Брэста.

Акцыя "На славу агульнай Перамогі" стартавала ў маі мінулага года і аб'яднала сотні населеных пунктаў краіны – ад беларускай сталіцы і абласных гарадоў да невялікіх вёсак. Удзельнікам марафону спатрэбіўся год, каб зноў аднавіць храналогію ваенных падзей, прайсці маршрутамі бязлітасных баёў, адзначаных сёння мемарыяламі, помнікамі і абеліскамі, і аддаць даніну памяці героям, якія да апошняга дыхання змагаліся за кожную пядзю роднай зямлі на франтах Вялікай Айчыннай.

Першы і самы маштабны этап, прысвечаны забору зямлі ў месцах воінскай славы і падрыхтоўцы гістарычнай даведкі, на гэты момант завяршыўся. Чакаецца, што напярэдадні святкавання 75-годдзя Вялікай Перамогі адбудзецца перадача больш як 100 капсул з зямлёй з усіх беларускіх мемарыяльных месцаў памяці Вялікай Айчыннай вайны ў мінскі Храм-помнік у гонар Усіх Святых. А кульмінацыяй міжнароднай акцыі стане ўрачыстая цырымонія закладкі капсул у крыпце святыні 9 мая 2020 года ў прысутнасці кіраўнікоў дзяржаў, дыпламатычных місій, грамадскіх арганізацый.

Мітынг-рэквіем, ускладанне кветак да мемарыяла "Мужнасць" і перадача капсул на захоўванне ў Свята-Мікалаеўскі гарнізонны сабор – у рэпартажы.

Брэст далучыўся да акцыі "На славу агульнай Перамогі"
Брэст далучыўся да акцыі "На славу агульнай Перамогі"
Цырымонія ўскладання вянка да мемарыяла "Мужнасць"
Цырымонія ўскладання вянка да мемарыяла "Мужнасць"
Цырымонія ўскладання вянка да мемарыяла "Мужнасць"
1 2 3 4      Наступная