Беларусь і Украіна заключылі пагадненне аб рэадмісіі. Цырымонія падпісання дакумента адбылася 26 кастрычніка на I Форуме рэгіёнаў Беларусі і Украіны.
Подпісы пад пагадненнем паставілі міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч і кіраўнік Дзяржаўнай міграцыйнай службы Украіны Максім Сакалюк. У час форуму таксама былі заключаны двухбаковыя пагадненні аб супрацоўніцтве ў сферы фізічнай культуры і спорту, план кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў.