Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

6 Sep 2016

Датэрміновае галасаванне на парламенцкіх выбарах стартуе ў Беларусі

Датэрміновае галасаванне на парламенцкіх выбарах стартуе ў Беларусі

6 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Датэрміновае галасаванне на выбарах у Палату прадстаўнікоў стартуе сёння ў Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

Аддаць свой голас загадзя можна з 6 па 10 верасня з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00. Гэта могуць зрабіць выбаршчыкі, якія ў асноўны дзень выбараў не могуць знаходзіцца па месцы жыхарства. Пры гэтым афіцыйнага пацвярджэння прычын немагчымасці прыйсці ў памяшканне для галасавання не патрабуецца.

Датэрміновае галасаванне праводзіцца толькі ў памяшканні ўчастковай камісіі ў прысутнасці не менш як двух яе членаў. Яно не праводзіцца па месцы жыхарства выбаршчыка і на ўчастках для галасавання, створаных у санаторыях, прафілакторыях, дамах адпачынку, бальніцах і іншых арганізацыях аховы здароўя, што аказваюць медыцынскую дапамогу ў стацыянарных умовах, для грамадзян, якія адбываюць пакаранне ў выглядзе арышту, а таксама якія знаходзяцца ў лячэбна-працоўных прафілакторыях.

Датэрміновае галасаванне на парламенцкіх выбарах стартуе ў БеларусіВыбаршчык, атрымаўшы на ўчастку бюлетэнь, распісваецца і пазначае дату датэрміновага галасавання. Галасаванне за іншых грамадзян пры наяўнасці ад іх даверанасці не дапускаецца, паколькі паводле закону кожны павінен аддаць свой голас асабіста.

Бюлетэнь выдаецца пры прад'яўленні пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь або іншых дакументаў. Да іх аднесены службовае пасведчанне дзяржаўнага служачага, студэнцкі білет, вадзіцельскае пасведчанне, ваенны білет (для ваеннаслужачых тэрміновай службы), пенсійнае пасведчанне (пры наяўнасці ў ім фатаграфіі), даведка органаў унутраных спраў (для грамадзян, якія страцілі пашпарт), а таксама пасведчанне аб інваліднасці.

Датэрміновае галасаванне на парламенцкіх выбарах стартуе ў БеларусіУ тым ліку прагаласаваць датэрмінова (па мясцовым часе) могуць беларускія грамадзяне, якія знаходзяцца за межамі краіны.

Бюлетэнь запаўняецца галасуючым у кабіне або пакоі для тайнага галасавання. Неабходна паставіць у бюлетэні любы знак у пустым квадраце, размешчаным справа ад прозвішча таго кандыдата, за якога ён галасуе. Пры галасаванні супраць усіх кандыдатаў трэба паставіць любы знак у пустым квадраце, размешчаным справа ад радка "Супраць усіх кандыдатаў".

Калi ў бюлетэнь унесена прозвiшча толькi аднаго кандыдата на парламенцкую пасаду, то выбаршчык ставiць любы знак у квадраце пад словам "за" або ў квадраце пад словам "супраць".

Датэрміновае галасаванне на парламенцкіх выбарах стартуе ў БеларусіГрамадзянін, не маючы магчымасці самастойна запоўніць бюлетэнь, мае права запрасіць у кабіну або пакой для тайнага галасавання іншую асобу на сваё меркаванне, акрамя членаў участковай і вышэйстаячых камісій, кандыдатаў у дэпутаты, іх давераных асоб, наглядальнікаў, прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі. Людзі са слабым зрокам могуць скарыстацца існуючым ва ўчастковай камісіі павелічальным шклом (лупай). Сляпому выбаршчыку, які жадае прагаласаваць самастойна, выдаецца бюлетэнь і спецыяльны трафарэт.

Калі дапушчана памылка пры запаўненні бюлетэня, трэба звярнуцца да члена ўчастковай камісіі з просьбай выдаць новы ўзамен сапсаванага.

Датэрміновае галасаванне на парламенцкіх выбарах стартуе ў БеларусіДля вызначэння вынікаў выбараў у Беларусі выкарыстоўваецца мажарытарная выбарчая сістэма адноснай большасці. Выбары прызнаюцца праведзенымі, калі ў галасаванні прынялі ўдзел больш як палавіна выбаршчыкаў акругі, уключаных у спісы.

Выбраным лічыцца кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, які атрымаў найбольшую колькасць галасоў. Калі ў бюлетэні значыцца прозвішча толькі аднаго кандыдата, то ён лічыцца выбраным пры атрыманні больш як палавіны галасоў электарату.

Датэрміновае галасаванне на парламенцкіх выбарах у БеларусіНа выбарах змогуць прагаласаваць 6 990 696 грамадзян краіны. Выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі адбудуцца 11 верасня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі