Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

12 Врс 2016

Ананіч: Інфармацыйнае забеспячэнне выбарчай кампаніі было актыўным і маштабным

Ананіч: Інфармацыйнае забеспячэнне выбарчай кампаніі было актыўным і маштабным

12 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Інфармацыйнае забеспячэнне выбарчай кампаніі было актыўным і маштабным. Такое меркаванне выказала на прэс-канферэнцыі міністр інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік ведамства лічыць гэту парламенцкую кампанію самай актыўнай з пункту гледжання асвятлення ў СМІ. На яе думку, у ходзе падрыхтоўкі і правядзення выбараў нацыянальныя і замежныя сродкі масавай інфармацыі максімальна маштабна паказалі рэальную карціну таго, што адбываецца ў краіне.

Усяго было акрэдытавана 698 прадстаўнікоў СМІ з Беларусі і 25 краін свету. Журналісты зрабілі ўсё, каб выбары ў Беларусі адбыліся і прайшлі галосна і адкрыта, каб грамадзяне зрабілі ўсвядомлены выбар, каб у краіне быў сфарміраваны прафесійны парламент, адзначыла Лілія Ананіч.

Міністр ад асобы журналістаў падзякавала Цэнтрвыбаркаму за максімальнае садзейнічанне ў інфармацыйным забеспячэнні выбарчай кампаніі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі