Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

13 Ліп 2015

Зорка Палада Бюльбюль аглы з'явілася на Алеі зорак "Славянскага базару ў Віцебску"

Зорка Палада Бюльбюль аглы з'явілася на Алеі зорак

13 ліпеня, Віцебск /Кацярына Князева - БЕЛТА/. Зорка Палада Бюльбюль аглы з'явілася на Алеі зорак "Славянскага базару ў Віцебску", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Урачыстае адкрыццё ўжо 11-й зоркі на Алеі лаўрэатаў спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Беларусі "Праз мастацтва да міру і ўзаемаразумення" адбылося сёння каля галоўнай канцэртнай пляцоўкі фестывалю "Славянскі базар у Віцебску" - Летняга амфітэатра. У бягучым годзе такога гонару ўдастоены старшыня журы XXIV Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск", народны артыст Азербайджанскай ССР, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Дагестан, доктар мастацтвазнаўства, прафесар Палад Муртуза аглы Мамедаў (сапраўднае імя), якога ў народзе называюць бюльбюль - "салавей".

Зорка Палада Бюльбюль аглы з'явілася на Алеі зорак "Славянскага базару ў Віцебску""Я ўдзячны і ўсхваляваны, што ў год свайго 70-годдзя атрымаў такі падарунак. І ўдзячны Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку за праяўленую ўвагу да маёй творчасці і майго юбілею. А яшчэ вельмі рады, што мая зорка адкрылася менавіта ў Беларусі. Мы раней жылі ў адной краіне, разам перамаглі ў Вялікай Айчыннай вайне - і гэта наша агульная памяць, сувязь, якую для нашага пакалення разарваць немагчыма. У сённяшнім неспакойным свеце "Славянскі базар у Віцебску" - гэта астравок стабільнасці, дабрабыту і росквіту культуры, музыкі, выканальніцтва. Мы на працягу некалькіх дзён былі сведкамі выступленняў таленавітых выканаўцаў з 41 краіны свету. Такое не кожная дзяржава, не кожны горад могуць сабе дазволіць. І за гэта дзякуй арганізатарам, мясцовым органам улады. Мяне захапляе, што жыхары Віцебска прыходзяць на канцэрты ў любое надвор'е і горача апладзіруюць артыстам, дораць ім кветкі", - адзначыў Палад Бюльбюль аглы. І дадаў, што цяпер кожны год будзе прыязджаць у Віцебск на фестываль, нават калі не будуць запрашаць, "таму што павінен наведваць сваю зорку".

Зорка Палада Бюльбюль аглы з'явілася на Алеі зорак "Славянскага базару ў Віцебску"Ён прызнаўся, што яму прыемна ведаць, што яго песні помняць і прадаўжаюць выконваць, таму што ён ужо даўно не выступае, а ўжо шмат гадоў займаецца дыпламатычнай дзейнасцю, быў міністрам культуры Азербайджанскай ССР. Таму з задавальненнем падпяваў, калі маладыя артысты віцебскага ансамбля выконвалі на адкрыцці зоркі папуры з песень артыста. І выказаў удзячнасць міністру культуры Беларусі Барысу Святлову, які прысутнічаў на цырымоніі, за цёплы прыём і аказаны гонар - быць старшынёй журы міжнароднага конкурсу.

Зорка Палада Бюльбюль аглы з'явілася на Алеі зорак "Славянскага базару ў Віцебску""Алея зорак" закладзена каля Летняга амфітэатра ў 2009 годзе. На ёй ёсць імянныя зоркі ўладальнікаў спецыяльнай узнагароды Прэзідэнта Беларусі "Праз мастацтва да міру і ўзаемаразумення" Андрэя Пятрова, Аляксандры Пахмутавай, Сафіі Ратару, Алы Пугачовай, Валерыя Лявонцьева, Уладзіміра Мулявіна, Эдзіты П'ехі, Льва Лешчанкі, Ігара Лучанка, Надзеі Бабкінай, а цяпер яшчэ і Палада Бюльбюль аглы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі