Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

14 Врс 2017

У першы дзень "Захаду-2017" адпрацоўвалася нясенне баявога дзяжурства па проціпаветранай абароне

У першы дзень

15 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У першы дзень вучэння "Захад-2017" адпрацоўваліся пытанні нясення баявога дзяжурства па проціпаветранай абароне. Аб гэтым паведаміў 14 верасня журналістам начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны Уладзімір Макараў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У першы дзень вучэння вывучаліся і аналізаваліся дзеянні камандуючых, камандзіраў і штабоў пры кіраванні войскамі ў ходзе стабілізацыі абстаноўкі ў зонах і раёнах адказнасці, выконваліся мерапрыемствы непасрэднай падрыхтоўкі войскаў і сіл. "Быў арганізаваны практычны розыгрыш баявых спецыяльных дзеянняў па пошуку, блакіраванні і знішчэнні дыверсійна-разведвальных груп і незаконных узброеных фарміраванняў, адпрацоўваліся пытанні нясення баявога дзяжурства па проціпаветранай абароне", - расказаў Уладзімір Макараў.

У прыватнасці, на палігоне Ружанскі спынена ўмоўнае парушэнне дзяржаўнай граніцы ў паветранай прасторы. На палігоне Барысаўскі выконваліся мерапрыемствы непасрэднай падрыхтоўкі да баявых дзеянняў. У Глыбоцкім раёне адпрацоўваліся пытанні арганізацыі тэрытарыяльнай абароны.

Сумеснае стратэгічнае вучэнне ўзброеных сіл Беларусі і Расіі "Захад-2017" пачалося 14 верасня. Вучэнне будзе доўжыцца да 20 верасня. На тэрыторыі Беларусі задзейнічаны палігоны Лепельскі, Барысаўскі, Лосвіда, Асіповіцкі, два палігоны ВПС і войскаў ППА - Ружанскі і Даманаўскі, а таксама два ўчасткі мясцовасці ў Віцебскай вобласці - Дрэтунь і Глыбокае. У Расіі яно пройдзе на палігонах Лужскі, Стругі Чырвоныя і Праўдзінскі ў Калінінградскай, Ленінградскай і Пскоўскай абласцях.

Пры вызначэнні задумы вучэння "Захад-2017" улічваліся сучасныя падыходы да прымянення войскаў (сіл) на аснове вопыту сучасных узброеных канфліктаў. У аснову задумы пакладзены варыянт узнікнення крызіснай сітуацыі і нарастання канфлікту, звязаны з узрастаннем актыўнасці незаконных узброеных фарміраванняў, міжнародных сепаратысцкіх і тэрарыстычных арганізацый, маючых знешнюю падтрымку. Пры гэтым проціборствуючыя бакі ўмоўна размешчаны ў межах рэальных граніц Беларусі: з аднаго боку - "Паўночныя", якія ўключаюць Саюзную дзяржаву, з другога - "Заходнія" - кааліцыя зацікаўленых дзяржаў.

Колькасць асабовага складу, што ўдзельнічае ў вучэнні, складае каля 12,7 тыс. ваеннаслужачых. Пры гэтым у Беларусі будзе задзейнічана каля 10,2 тыс. чалавек (ад Беларусі - крыху больш за 7 тыс., Расіі - каля 3 тыс.), 370 адзінак бранятанкавай тэхнікі, у тым ліку амаль 140 танкаў. Таксама будзе выкарыстана да 150 адзінак артылерыі і рэактыўных сістэм залпавага агню, больш за 40 самалётаў і верталётаў. "Захад-2017" пройдзе ў два этапы. Першы будзе доўжыцца трое сутак. У час яго мяркуецца завяршыць падрыхтоўку войскаў да баявога прымянення па ізаляцыі раёнаў дзеянняў незаконных узброеных фарміраванняў і дыверсійна-разведвальных груп праціўніка. Будзе таксама праведзена нарошчванне групоўкі ВПС і войскаў ППА для прыкрыцця важных дзяржаўных і ваенных аб'ектаў. На другім этапе вучэння, які прадоўжыцца чацвёра сутак, плануецца адпрацаваць пытанні кіравання войскамі ў ходзе вядзення ваенных дзеянняў пры адбіцці агрэсіі супраць Саюзнай дзяржавы, арганізацыі ўзаемадзеяння і ўсебаковага забеспячэння ва ўмовах хутказменлівай абстаноўкі.

Беларусь запрасіла для назірання за вучэннем прадстаўнікоў міжнародных арганізацый: ААН, АБСЕ, Арганізацыі Паўночнаатлантычнага дагавора, СНД, АДКБ, Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа, а таксама ваенна-дыпламатычнага корпуса замежных дзяржаў, акрэдытаваных пры пасольствах сваіх краін у Беларусі - усяго больш за 80 чалавек.

На вучэнне прыедуць і ваенныя наглядальнікі з Латвіі, Літвы, Польшчы, Украіны, Эстоніі, Швецыі і Нарвегіі. Ход вучэння будзе шырока асвятляцца ў СМІ. Журналісты ў перыяд яго актыўнай фазы - 17-19 верасня - змогуць выехаць на палігоны, дзе будуць праводзіцца розыгрышы ваенных дзеянняў: Ружанскі, Асіповіцкі і Даманаўскі. Акрамя таго, з 14 верасня запланаваны штодзённы брыфінг для акрэдытаваных журналістаў афіцыйнага прадстаўніка Міністэрства абароны аб задачах, што вырашаюцца ў ходзе вучэння, па выніках кожнага дня. Вялікую зацікаўленасць у асвятленні вучэнняў выказалі замежныя СМІ. На адрас беларускага боку паступіла беспрэцэдэнтная колькасць зваротаў з просьбай аб акрэдытацыі - каля 270. Заяўкі атрыманы ад інфармагенцтваў, выданняў і тэлеканалаў з усіх краін-суседзяў, а таксама Вялікабрытаніі, Германіі, Даніі, Канады, Нідэрландаў, Нарвегіі, ЗША, Турцыі, Фінляндыі, Францыі, Швецыі. Вучэнне будуць асвятляць і журналісты з Катара, Рэспублікі Карэя, Японіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі