Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

17 Снж 2017

Ірына Крыўко заняла другое месца ў мас-старце на этапе КС па біятлоне ў Францыі

Ірына Крыўко заняла другое месца ў мас-старце на этапе КС па біятлоне ў Францыі

17 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ірына Крыўко заняла другое месца ў мас-старце на этапе Кубка свету па біятлоне ў французскім Ансі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Залогам поспеху беларускі ў гэтай гонцы стала дакладная стральба. На чатырох агнявых рубяжах яна не дапусціла ніводнага промаху, у той час як фаварыты, біятланісткі Германіі, Францыі, Італіі, Украіны, памыляліся. Пасля чацвёртай стральбы ў Ірыны Крыўко было 15 секунд адставання ад лідара Жусцін Брэза з Францыі. Аднак больш небяспечным выглядала суседства з прызнаным лідарам - немкай Лаўрай Дальмаер, якая пакінула стрэльбішча трэцяй. Беларуска не ўступіла па скорасці пераможцу агульнага заліку Кубка свету мінулага сезона і не дала магчымасці апярэдзіць сябе на фінішы.

Ірына Крыўко заняла другое месца ў мас-старце на этапе КС па біятлоне ў ФранцыіПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адразу пасля заканчэння гонкі цёпла павіншаваў Ірыну Крыўко, пажадаўшы ёй вялікіх поспехаў і ў далейшым.

Тройка прызёраў у мас-старце на этапе Кубка свету ў Ансі выглядае наступным чынам: 1. Жусцін Брэза (Францыя) - 37 мін 19,4 сек (0+0+1+0). 2. Ірына Крыўко (Беларусь) - +11,2 сек (0+0+0+0). 3. Лаўра Дальмаер (Германія) - +19,9 сек (0+1+0+1).

Ірына Крыўко заняла другое месца ў мас-старце на этапе КС па біятлоне ў ФранцыіЖаночая зборная Беларусі на трох снежаньскіх этапах Кубка свету заваявала чатыры ўзнагароды. У шведскім Эстэрсундзе Надзея Скардзіна выйграла золата ў індывідуальнай гонцы на 15 км. У аўстрыйскім Хохфільцэне трохразовая алімпійская чэмпіёнка Сочы Дар'я Домрачава перамагла ў спрынце і заняла трэцяе месца ў гонцы праследавання. У французскім Ансі Ірына Крыўко заваявала сярэбраную ўзнагароду ў мас-старце.

Ірына Крыўко заняла другое месца ў мас-старце на этапе КС па біятлоне ў ФранцыіЗборная Беларусі па біятлоне пасля выступлення ў Францыі на шэсць дзён вернецца ў Мінск, пасля чаго прадоўжыць падрыхтоўку да чацвёртага этапу Кубка свету ў нямецкім Оберхофе, які пройдзе з 4 па 7 студзеня.

Ірына Крыўко заняла другое месца ў мас-старце на этапе КС па біятлоне ў ФранцыіУ агульным заліку Кубка свету лідзіруе Настасся Кузьміна са Славакіі - 302 ачкі, францужанка Жусцін Брэза на другім месцы - 296 балаў. Трэцяя пазіцыя ў Кайсы Мякярайнен - 281 ачко. Адрузу тры беларускія біятланісткі ўваходзяць у 25 лепшых Кубка свету. Надзея Скардзіна, якая з-за прастуды не выступала ў Ансі, дзеліць з Ірынай Крыўко 18-е і 19-е месцы агульнага заліку - у абедзвюх спартсменак па 164 ачкі. Дар'я Домрачава, якая прапускала старты ў Францыі, размясцілася на 23-й пазіцыі - 135 балаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі