Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

29 Ліс 2017

Біятланістка Надзея Скардзіна перамагла ў індывідуальнай гонцы на этапе КС у Швецыі

Біятланістка Надзея Скардзіна перамагла ў індывідуальнай гонцы на этапе КС у Швецыі

29 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Біятланістка Надзея Скардзіна перамагла ў індывідуальнай гонцы на дыстанцыі 15 км на этапе Кубка свету ў шведскім Эстэрсундзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Беларуская спартсменка паказала рэзультат 42 мін. 57,4 сек. Залогам поспеху Надзеі стала дакладная і хуткая стральба, на чатырох агнявых рубяжах яна не дапусціла ніводнага промаху. Пасля заключнай стральбы Скардзіна была лідарам, і перашкодзіць ёй заняць першае месца, зыходзячы з рэзультатаў, магла толькі нарвежка Сюневе Сулемдал. Аднак саперніца на апошнім адрэзку дыстанцыі не вытрымала тэмп, які задала беларуска, і прайграла ёй на фінішы - +2,9 сек. (0+0+0+0). Бронзавым прызёрам індывідуальнай гонкі стала ўкраінка Юлія Джыма, якая таксама не дапусціла промахаў на стрэльбішчы, але ўступіла па ходзе дыстанцыі - +12,0 сек. (0+0+0+0).

Надзея Скардзіна ўпершыню ў сваёй кар'еры заваявала залаты медаль у індывідуальнай гонцы на этапах Кубка свету. Годам раней у Эстэрсундзе на п'едэстал гонару ўзнялася Дар'я Юркевіч, якая заняла трэцяе месца.

Дар'я Домрачава ў падагульняючым пратаколе размясцілася на 14-м месцы - +1 мін. 47,8 сек. (1+1+0+1). Трохразовая алімпійская чэмпіёнка Сочы паказала добры ход па лыжні, што важна напярэдадні спрынту, які пройдзе 2 снежня, але дапусціла ў індывідуальнай гонцы тры промахі. Дар'я Юркевіч фінішавала на 36-м месцы - +3 мін. 24,1 сек. (0+0+0+0). Ірына Крыўко стала 38-й - 3 мін. 25,3 сек. (1+1+1+0). Надзея Пісарава заняла 94-ю пазіцыю - +9 мін. 16,2 сек. (1+1+0+4). Усяго ў індывідуальнай гонцы выступілі 102 удзельніцы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі