Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

8 Чэр 2014

Мемарыял "Трасцянец" павінен стаць аб'ектам агульнаеўрапейскага значэння

Мемарыял

8 чэрвеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Мемарыяльны комплекс "Трасцянец" павінен стаць аб'ектам агульнаеўрапейскага значэння. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 8 чэрвеня ў Мінску на цырымоніі закладкі памятнай капсулы на месцы стварэння мемарыяльнага комплексу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мемарыял павінен стаць аб'ектам агульнаеўрапейскага значэння, які раскрывае антычалавечую сутнасць нацысцкай палітыкі адносна мірнага насельніцтва Еўропы. Гэта будзе даніна памяці тым пакаленням, на якія абрушыліся ўвесь цяжар і выпрабаванні ХХ стагоддзя, месца пакланення ўсіх людзей, якія даражаць каштоўнасцямі гуманізму і мірнай будучыняй", - сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што канцлагер "Трасцянец" быў самым буйным на тэрыторыі Савецкага Саюза і стаіць у адным чорным радзе з "Асвенцімам", "Майданакам", "Трэблінкай". Тут фашысты знішчылі больш як 200 тыс. чалавек, розных веравызнанняў і нацыянальнасцей, славян, яўрэяў, цыган і шмат іншых. "У 1944 годзе войскі, якія вызвалялі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, засталі попел ад яшчэ не астылых печаў і былі ўражаны бесчалавечнымі злачынствамі, што ўчыняліся на працягу некалькіх гадоў тут у "Трасцянцы". На тэрыторыі больш як ста гектараў нацыстамі была створана сапраўдная фабрыка смерці. За калючым дротам падвяргаліся страшэнным здзекам і знішчаліся нашы партызаны і падпольшчыкі, ваеннапалонныя, мірныя грамадзяне. Дзясяткі тысяч яўрэяў фашысты зганялі сюды з Мінскага гета і эшалонамі прывозілі з заходнееўрапейскіх краін", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

"Беларусь, якая страціла за гады вайны кожнага трэцяга жыхара, ніколі не забудзе тых страшных старонак гісторыі", - падкрэсліў беларускі лідар.

Лукашэнка на цырымоніі закладкі памятнай капсулыПрэзідэнт расказаў, што гісторыкамі і архітэктарамі распрацавана маштабная канцэпцыя мемарыяла, выдзелены дзяржаўныя сродкі на яго будаўніцтва. Жаданне ўнесці свой уклад ва ўвекавечанне ахвяр нацызму выказала і міжнародная грамадскасць. "Сёння, напярэдадні 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, мы пачынаем будаўніцтва мемарыяльнага комплексу і закопваем капсулу з пасланнем да будучых пакаленняў аб страшнай праўдзе той вайны", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы звярнуўся да прысутных на мерапрыемстве нашчадкаў вязняў "Трасцянца", якія прыбылі з розных куткоў Беларусі, а таксама да тых, хто прыехаў у Мінск з Аўстрыі, Германіі, Ізраіля, Польшчы, Чэхіі, ЗША і іншых краін: "Як і ўвесь беларускі народ, я падзяляю ваша гора, страту вашых бацькаў, маці, братоў і сясцёр, дзядоў і прадзедаў".

Лукашэнка на цырымоніі закладкі памятнай капсулыПрэзідэнт таксама падзякаваў замежным гасцям і прадстаўнікам дыпламатычнага корпуса за тое, што яны палічылі сваім маральным і чалавечым абавязкам ушанаваць памяць загінуўшых у "Трасцянцы".

"У гэтыя мінуты агульнага смутку ўсе мы звяртаемся ў думках да светлай памяці кожнага, хто стаў ахвярай нацысцкіх злачынстваў, да нямых ценяў жанчын, мужчын, старых і дзяцей, якія нябачна знаходзяцца тут. І мы цвёрда гаворым: "Ніколі больш!" Ніколі не павінны паўтарыцца вар'яцтвы фанатыкаў, ніколі не павінны перамагаць ідэі ксенафобіі, дамінавання і нацыянальнай нецярпімасці", - сказаў беларускі лідар.

Лукашэнка на цырымоніі закладкі памятнай капсулы"Мы зробім усё для таго, каб на беларускай зямлі панавалі ўзаемапавага, цярпімасць і згода, перамагалі прынцыпы гуманізму і добрай волі. Беражыце мір у вашых дамах і дабро ў вашых сэрцах, і тады падобнае ніколі не паўторыцца", - упэўнены Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі