Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

24 Снж 2015

Марына Арзамасава і Васіль Кірыенка - лепшыя спартсмены Беларусі 2015 года

Беларуска Марына Арзамасава - чэмпіёнка свету ў бегу на 800 м24 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Бягуха Марына Арзамасава і веласіпедыст Васіль Кірыенка названы лепшымі спартсменамі Беларусі 2015 года. Такі вынік традыцыйнага апытання, праведзенага газетай "Спортивная панорама", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Беларуска Марына Арзамасава - чэмпіёнка свету ў бегу на 800 мУ адыходзячым годзе Марына Арзамасава, якая адзначыла 17 снежня свой 28-ы дзень нараджэння, выдатна выступіла на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы ў Пекіне, заваяваўшы залаты медаль на сваёй кароннай дыстанцыі 800 м. Акрамя таго, яна стала сярэбраным прызёрам Сусветных ваенных гульняў, якія прайшлі у Рэспубліцы Карэя. Другое месца сярод жанчын у абсалютнай пераможцы Кубка свету па біятлоне Дар'і Домрачавай, трэцяе месца заняла бягуха Аліна Талай, якая стала ўладальніцай бронзавай узнагароды на сусветным першынстве ў кітайскай сталіцы і чэмпіёнкай Еўропы ў залах на дыстанцыі 110 м з бар'ерамі.

Беларус Васіль Кірыенка заваяваў золата Еўрагульняў у індывідуальнай велагонцы з раздзельным стартамСярод спартсменаў-мужчын не было роўных 34-гадоваму велагоншчыку Васілю Кірыенку. У ліку яго шматлікіх дасягненняў бліскучая перамога на чэмпіянаце свету ў амерыканскім Рычмандзе ў індывідуальнай гонцы, золата першых Еўрапейскіх гульняў у Баку і выдатнае выступленне на адной з самых прэстыжных прафесійных велагонак "Джыра д'Італія". Другая пазіцыя па выніках апытання ў штангіста Вадзіма Стральцова, які стаў чэмпіёнам планеты ў амерыканскім горадзе Х'юстан, трэцяе месца заняў канаіст Арцём Козыр, які выйграў золата сусветнага першынства ў італьянскім Мілане.

Беларус Васіль Кірыенка заваяваў золата Еўрагульняў у індывідуальнай велагонцы з раздзельным стартамЛепшай камандай у негульнявых відах спорту прызнана жаночая байдарка-чацвёрка (Вольга Худзенка, Маргарыта Цішкевіч, Марына Літвінчук, Надзея Ляпешка), футбалісты барысаўскага БАТЭ - лепшыя сярод гульнявых каманд. Сярод трэнераў не было роўных настаўніку нацыянальнай зборнай Беларусі па веславанні на байдарках і каноэ.

 У апытанні, якое праводзілася старэйшай спартыўнай газетай Беларусі 57-ы раз, прынялі ўдзел 98 журналістаў з друкаваных і электронных СМІ.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі