Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

18 Чэр 2015

Беларус Васіль Кірыенка заваяваў золата Еўрагульняў у індывідуальнай велагонцы з раздзельным стартам

Беларус Васіль Кірыенка заваяваў золата Еўрагульняў у індывідуальнай велагонцы з раздзельным стартам

18 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларус Васіль Кірыенка заваяваў залатую ўзнагароду ў індывідуальнай шашэйнай велагонцы з раздзельным стартам на Еўрапейскіх гульнях у Баку, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Дыстанцыю працягласцю 51,6 км 33-гадовы беларускі гоншчык пераадолеў за 59 мін 36,03 сек і стаў адзіным сярод 39 фінішаваўшых удзельнікаў спаборніцтваў, каму ўдалося "размяняць" 1 гадз. Кірыенка, які выступае ў прафесійным веласпорце за брытанскую каманду Sky (Скай), быў лепшым на ўсіх пунктах дыстанцыі, дзе фіксаваўся прамежкавы рэзультат.

Беларус Васіль Кірыенка заваяваў золата Еўрагульняў у індывідуальнай велагонцы з раздзельным стартамДругое месца заняў гоншчык з Нідэрландаў Стэф Клемент, час якога складае 1 гадз 00 мін 46,08 сек. Замкнуў прызавую тройку іспанец Луіс Леон Санчэс Хіль (1 гадз 01 мін 08,90 сек).

Раней у жаночай гонцы з раздзельным стартам на 25,8 км беларуска Алена Амялюсік заняла 8-е месца, Таццяна Шаракова знаходзіцца на 11-й пазіцыі ў падагульняючым пратаколе. Чэмпіёнкай жа ў гэтым відзе праграмы стала Элен ван Дзійк з Нідэрландаў.

Беларус Васіль Кірыенка заваяваў золата Еўрагульняў у індывідуальнай велагонцы з раздзельным стартамУдзельнікі шашэйных спаборніцтваў на Еўрагульнях разыграюць яшчэ дзве ўзнагароды ў групавых гонках: 20 чэрвеня жанчынам трэба будзе праехаць 120,7 км, а 21 чэрвеня мужчыны выйдуць на старт дыстанцыі 215,8 км.

Прамыя ліцэнзіі на Алімпіяду-2016 на цяперашніх бакінскіх спаборніцтвах у майстроў шашэйных велагонак не разыгрываюцца.Беларус Васіль Кірыенка заваяваў золата Еўрагульняў у індывідуальнай велагонцы з раздзельным стартам

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі