Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

30 Жнв 2016

Лукашэнка расказаў аб галоўнай задачы Прэзідэнта пры арганізацыі і правядзенні выбараў

Лукашэнка расказаў аб галоўнай задачы Прэзідэнта пры арганізацыі і правядзенні выбараў

30 жніўня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з кіраўнікамі місіі АБСЕ па назіранні за парламенцкімі выбарамі ў Беларусі расказаў аб галоўнай задачы Прэзідэнта пры арганізацыі і правядзенні выбараў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Бяспека, сумленнасць і прынцыповасць - гэта галоўная задача Прэзідэнта. І я буду рабіць усё, каб выбары ў нас прайшлі такім чынам і каб пасля выбараў наша краіна заставалася такой жа адкрытай, чыстай, сумленнай і бяспечнай", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што яго роля ў выбарчым працэсе як Прэзідэнта ў тым, каб забяспечыць дакладнае і бездакорнае выкананне законаў і ўсяго заканадаўства Беларусі аб выбарах згодна з Канстытуцыяй. "Я гэта павінен забяспечыць. Гэта мае функцыянальныя абавязкі. Я павінен зрабіць усё, каб працэс галасавання быў сумленным, адкрытым і прайшоў у абсалютнай бяспецы. Каб людзі ішлі на выбары, як на свята", - дадаў беларускі лідар.

У сустрэчы прынялі ўдзел спецыяльны каардынатар місіі кароткатэрміновых наглядальнікаў АБСЕ на выбарах у Палату прадстаўнікоў, намеснік старшыні ПА АБСЕ Кент Харстэд і кіраўнік місіі БДІПЧ АБСЕ па назіранні за выбарамі Каэтана дэ Зулуета Оўтрам.

Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) з'яўляецца спецыялізаваным інстытутам АБСЕ, у задачы якога ўваходзіць прадастаўленне дзяржавам-удзельніцам садзейнічання ў выкананні імі абавязацельстваў у рамках гуманітарнага вымярэння Арганізацыі.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі шостага склікання назначаны на 11 верасня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі