Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

22 Sep 2015

Лукашэнка падпісаў заяўку на ўдзел алімпійскай каманды Беларусі ў летніх Гульнях 2016 года

22 верасня, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў сёння заяўку Нацыянальнага алімпійскага камітэта на ўдзел у XXXI летніх Алімпійскіх гульнях, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Старт XXXI Алімпійскім гульням будзе дадзены менш як праз год, і тут выступяць лепшыя беларускія прадстаўнікі ў летніх відах спорту, адзначыў Аляксандр Лукашэнка. "Гэта будзе вельмі сур'ёзны экзамен для кожнага атлета і трэнера, для ўсёй спартыўнай галіны, - сказаў Прэзідэнт. - Кожны спартсмен і трэнер павінен разумець, што заваяванне медаля - гэта не толькі яго асабістыя памкненні. Уся краіна з асаблівым хваляваннем, з заміраннем сэрца будзе сачыць за выступленнем нашай каманды".

Лукашэнка падпісаў заяўку на ўдзел алімпійскай каманды Беларусі ў летніх Гульнях 2016 года"Нельга забываць, што спорт - гэта дух нацыі, а паспяховае выступленне на міжнародных спаборніцтвах - гэта велізарны прэстыж дзяржавы", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў алімпійцам яркіх перамог і дастойна прадставіць Беларусь на сусветнай арэне, прымножыўшы яе славу. "Мы верым у вас, мы шчыра спадзяёмся, што майстэрства, мэтанакіраванасць дадуць магчымасць пакарыць алімпійскія вяршыні", - адзначыў Прэзідэнт.

Лукашэнка падпісаў заяўку на ўдзел алімпійскай каманды Беларусі ў летніх Гульнях 2016 годаАкрамя таго, сёння Прэзідэнт пакінуў запіс у Кнізе пачэсных гасцей штаб-кватэры НАК Беларусі. Была высаджана алімпійская алея. У мерапрыемстве прынялі ўдзел чэмпіёны і прызёры гульняў, сярод якіх Дар'я Домрачава, Антон Кушнір, Вікторыя Азаранка і іншыя. Кіраўнік дзяржавы пасадзіў дрэва на алімпійскай алеі, затым нефармальна пагутарыў са спартсменамі і трэнерамі.Лукашэнка падпісаў заяўку на ўдзел алімпійскай каманды Беларусі ў летніх Гульнях 2016 года

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі