Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

9 Ліп 2016

Лукашэнка: Фестываль у Александрыі можа стаць укладам Беларусі ва ўмацаванне дружбы паміж народамі

Лукашэнка: Фестываль у Александрыі можа стаць укладам Беларусі ва ўмацаванне дружбы паміж народамі

9 ліпеня, Александрыя /Кар. БЕЛТА/. Фестываль у Александрыі можа стаць укладам Беларусі ва ўмацаванне дружбы паміж народамі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 9 ліпеня, выступаючы на свяце "Александрыя збірае сяброў", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў цудоўным, чыстым куточку Магілёўшчыны магутны Днепр аб'яднаў майстроў і аматараў народнага мастацтва з Беларусі, Расіі і Украіны, а сама Александрыя стала месцам дружалюбных сустрэч і пляцоўкай для народнай дыпламатыі.

Феерыя "Купальская казка" ў Александрыі"У гэтым годзе да нас далучыліся прадстаўнікі нашай суседняй Літвы, дзе ў канцы чэрвеня адзначаюць Янаў дзень. Спадзяюся, прыезд літоўскіх гасцей пакладзе пачатак новай традыцыі - запрашаць на наша свята прадстаўнікоў іншых краін, у якіх ёсць сваё Купалле, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Гэта стане ўкладам Беларусі ў захаванне творчай разнастайнасці народаў планеты, умацаванне дружбы паміж народамі. Папулярнасць фестывалю ў Александрыі год ад году расце, надышоў час ставіць перад сабой высокія задачы".

Феерыя "Купальская казка" ў АлександрыіБеларускі лідар таксама звярнуў увагу, што ў Год культуры гэта свята набывае асаблівы сэнс. "Паколькі менавіта традыцыйная культура з'яўляецца духоўнай асновай нацыі. Яна была і застаецца невычэрпнай крыніцай натхнення і плённых ідэй, якія так патрэбны сённяшняму мастацтву, - звярнуў увагу Прэзідэнт. - Свята "Александрыя збірае сяброў", сапраўды народнае па сваім духу, дае магчымасць праявіць сябе сотням адораных людзей. А бачачы шчырую цікавасць гледачоў да выступленняў артыстаў і майстар-класаў умельцаў, магу меркаваць, што яркіх талентаў у нас становіцца ўсё больш".

Феерыя "Купальская казка" ў АлександрыіПрэзідэнт заўважыў, што на свяце "Купалле" ў Александрыі было прадстаўлена не ўсё, што ёсць у Беларусі, але самае яркае прысутнічала: і рамёствы, і творчасць. "Нам трэба паклапаціцца аб тым, каб кожны год ці то "Славянскі базар", ці то гэты фестываль напаўняўся чымсьці новым. Тады будзе дынаміка росту. Мы павінны зрабіць усё, каб гэта свята з кожным годам было ярчэйшым і ярчэйшым", - сказаў на заканчэнне Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі