Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

13 Лют 2015

Лукашэнка: Беларускія лыжнікі і біятланісты павінны рыхтавацца ў "Раўбічах", а не за мяжой

Лукашэнка: Беларускія лыжнікі і біятланісты павінны рыхтавацца ў

13 лютага, Раўбічы /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Беларускія лыжнікі і біятланісты павінны праходзіць падрыхтоўку да спаборніцтваў у "Раўбічах", а не за мяжой. Такую задачу паставіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту "Раўбічы", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка стаў на лыжы і асабіста праверыў якасць трас. "Не ведаю, што вам яшчэ патрэбна. Калі б у Расіі былі такія ўмовы, яны былі б рады", - адзначыў Прэзідэнт. Ён падкрэсліў, што ў "Раўбічах" створаны ўсе ўмовы для спартсменаў. "Нават з лішкам. Такіх трас нідзе няма", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка наведаў Рэспубліканскi цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі "Раўбічы""Трасы выдатныя для лыжнікаў і біятланістаў. Фрыстайл - калі ласка, акрабатыка - няхай скачуць. Усё павінна быць зроблена, і няхай займаюцца. Ніякіх Аўстрый, тут павінны рыхтавацца! З таго ўзроўню, на якім мы знаходзімся па лыжах, ды і па біятлоне, - тут. Дойдуць да ўзроўню Домрачавай, адправім на леднікі", - сказаў Прэзідэнт. "Больш паўтараць не буду!" - папярэдзіў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі