Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

13 Снж 2016

Лукашэнка: Беларуская эканоміка з'яўляецца адной з самых адкрытых у свеце

Лукашэнка: Беларуская эканоміка з'яўляецца адной з самых адкрытых у свеце

13 снежня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларуская эканоміка з'яўляецца адной з самых адкрытых у свеце. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на цырымоніі ўручэння даверчых грамат пасламі замежных краін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларуская эканоміка з'яўляецца адной з самых адкрытых у свеце. Сёння разам з прыняццем мер, накіраваных на актывізацыю бізнесу, мы паглыбляем міжнародныя гандлёва-эканамічныя сувязі", - сказаў Прэзідэнт.

Ён адзначыў, што Беларусь з'яўляецца адной з дзяржаў - заснавальніц Еўразійскага эканамічнага саюза, які ўжо праз два гады пасля ўтварэння ўвайшоў у лік буйнейшых інтэграцыйных аб'яднанняў Еўразіі. "Упэўнены, што, развіваючы эканамічныя адносіны з Беларуссю, вы ацэніце сапраўды бязмежныя перспектывы, што вынікаюць з магчымасці доступу на агульны рынак ЕАЭС", - заявіў беларускі лідар.

Прэзідэнт прыняў даверчыя граматы ад паслоўПрэзідэнт адзначыў, што ў гэтым годзе Беларусь адзначае 25-годдзе свайго суверэнітэту. "За параўнальна кароткі перыяд быў пераадолены эканамічны спад, выкліканы развалам СССР, і фактычна адноўлена сацыяльна арыентаваная дзяржава. На гэты час намі праведзена сістэмная мадэрнізацыя практычна ўсіх галін і сектараў эканомікі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён прывёў даныя, згодна з якімі на экспарт пастаўляецца больш за 50 працэнтаў выпускаемых у краіне тавараў. "Мы па праву ганарымся прынцыпова новымі напрамкамі гаспадарчай дзейнасці - атамнай энергетыкай, касмічнымі і біяхімічнымі тэхналогіямі, у ваенна-прамысловым комплексе", - заявіў беларускі лідар.

Прэзідэнт прыняў даверчыя граматы ад паслоўКіраўнік дзяржавы таксама нагадаў, што ў верасні гэтага года сфарміраваны новы склад Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. "Лічу, гэта сур'ёзная падстава задумацца нам з вамі аб пашырэнні міжпарламенцкага ўзаемадзеяння. Спадзяюся, вы адыграеце істотную ролю ў дыялогу заканадаўчых галін улады нашых краін", - сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь адкрыта для цесных кантактаў і супрацоўніцтва і гатова рэалізоўваць узаемавыгадныя праекты. "Упэўнены, што вы будзеце не толькі наглядальнікамі, якія аналізуюць працэсы, што адбываюцца ў Беларусі, але і зоймеце актыўную пазіцыю па пашырэнні практычных сувязей нашых дзяржаў", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт прыняў даверчыя граматы ад паслоў Буркіна-Фасо, Інданезіі, Канады, Літвы, Люксембурга, Манголіі, Фінляндыі, Францыі, Эрытрэі, Эстоніі, Апостальскага нунцыя ў Беларусі.

Лукашэнка разлічвае на ўмацаванне супрацоўніцтва Беларусі з Ватыканам

Беларусь разлічвае на падтрымку Францыі ў выбудоўванні шматвектарнай палітыкі

Беларусь прадаўжае пошук агульных падыходаў для пашырэння супрацоўніцтва з краінамі Афрыкі

Лукашэнка бачыць перспектывы для пашырэння ўзаемадзеяння Беларусі з Канадай і Інданезіяй

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі