Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

2 Крс 2015

Лукашэнка: Беларуска-расійскае супрацоўніцтва ўмацоўваецца і прырастае дзякуючы сувязям з рэгіёнамі

Лукашэнка: Беларуска-расійскае супрацоўніцтва ўмацоўваецца і прырастае дзякуючы сувязям з рэгіёнамі

2 красавіка, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Супрацоўніцтва Беларусі і Расіі ўмацоўваецца і прырастае дзякуючы сувязям з рэгіёнамі. На гэтым акцэнтаваў увагу Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з губернатарам Ніжагародскай вобласці Расійскай Федэрацыі Валерыем Шанцавым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Думаю, што ўсе згодзяцца з тым, што за гады рэалізацыі саюзных дамоўленасцей Беларусь і Расія дасягнулі значнага прагрэсу ў палітычнай, эканамічнай і гуманітарнай сферах узаемадзеяння", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што сярод суб'ектаў Расіі адным з важнейшых партнёраў для Беларусі з'яўляецца Ніжагародская вобласць. "Нашы эканомікі падобныя - у Беларусі, які і ў Ніжагародскай вобласці, высока развіта аўтамабілебудаванне, выпускаюцца камфартабельныя аўтобусы і надзейная тэхніка для гарадской камунальнай гаспадаркі. Дынамічна развіваецца сельская гаспадарка", - сказаў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з губернатарам Ніжагародскай вобласці Расійскай Федэрацыі Валерыем ШанцавымПрэзідэнт са шкадаваннем заўважыў, што ў няпростай эканамічнай сітуацыі 2014 года ўзаемны тавараабарот у параўнанні з папярэднім годам знізіўся на 17 працэнтаў. Але ў той жа час ён па-ранейшаму застаецца высокім і складае каля $600 млн. "Падзенне істотнае, таму першачарговай задачай павінна стаць забеспячэнне дадатнай дынамікі гандлю. Мы проста абавязаны знаходзіць новыя агульныя падыходы, шукаць новыя формы супрацоўніцтва, падтрымліваючы старыя кааперацыйныя сувязі паміж беларускімі і ніжагародскімі прамысловымі прадпрыемствамі, дынамічна развіваць супрацоўніцтва ў галіне будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі", - падкрэсліў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што беларускаму боку ёсць што прапанаваць ніжагародцам, асабліва напярэдадні чэмпіянату свету па футболе 2018 года, які пройдзе ў Расіі.

Разам з эканамічным складнікам актыўна ажыццяўляецца двухбаковае ўзаемадзеянне ў галіне выставачнай дзейнасці, культуры, адукацыі, спорту, маладзёжнай палітыкі. "Вельмі разлічваю, што кіраўніцтва Ніжагародскай вобласці будзе максімальна садзейнічаць супрацоўніцтву і па гэтых, і па іншых напрамках, якія мы можам адкрыць", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з губернатарам Ніжагародскай вобласці Расійскай Федэрацыі Валерыем ШанцавымАляксандр Лукашэнка адзначыў, што Валерый Шанцаў часта бывае ў Беларусі, бачыць дынаміку развіцця краіны. "Упэўнены, што і гэты візіт будзе садзейнічаць далейшаму развіццю ўзаемавыгадных сувязей паміж Беларуссю і блізкай нам Ніжагародскай вобласцю. Ён стане дадатковым фактарам умацавання беларуска-расійскага супрацоўніцтва", - падкрэсліў Прэзідэнт.

У сваю чаргу губернатар Ніжагародскай вобласці сказаў што супрацоўніцтва з Беларуссю з'яўляецца адным з ключавых напрамкаў міжнароднай знешнеэканамічнай дзейнасці рэгіёнаў. "Мы будзем уважліва аналізаваць прычыну скарачэння тавараабароту з мэтай пераадолення негатыўнай дынамікі і выпрацоўкі мер, якія садзейнічалі б актывізацыі гандлёвых адносін", - сказаў губернатар.

Валерый Шанцаў звярнуў увагу на тое, што 2015 год з'яўляецца асаблівым, паколькі ў гэты год адзначаецца 70-я гадавіна Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Паводле яго слоў, гэта дата мае вялікае значэнне і для Расіі, і для Беларусі. Губернатар лічыць важным, што ў Беларусі шануюць мужны подзвіг савецкіх салдат і не даюць абясцэніць памяць аб гераізме народа.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі